Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Германіі ўзрасла колькасць зваротаў аб прадастаўленні прытулку
17.01.2013 13:22
Колькасць асобаў, якія шукаюць прытулку ў Германіі, за мінулы год моцна ўзрасла. Такія даныя абнародавала напярэдадні Міністэрства ўнутраных спраў Германіі, паведамляе газета «Die Welt».
 
За 2012 год Федэратыўнае ведамства па пытаннях міграцыі і бежанцаў зафіксавала 64539 зваротаў аб прадастаўленні прытулку ў Германіі. Гэта на 19 тысяч больш, чым у 2011 годзе.
 
Паводле сайта katholisch.de, колькасць заявак павялічылася асабліва ў першую палову года. Найбольшая колькасць зваротаў  8477  у мінулым годзе прыйшла з Сербіі, што на 87 працэнтаў больш, чым пазалетась. Другая краіна-рэкардсмен  Афганістан, 7498 заявак. Рэзкі скачок заявак (ажно на 300 працэнтаў) зафіксавана ад Македоніі, а таксама Босніі і Герцагавіны (рост на 560 працэнтаў). Павялічыўся попыт і ў жыхароў Сірыі  на 135 працэнтаў у параўнанні з 2011 годам.

Амаль у 40 працэнтах выпадкаў замежнікі прасілі ў Германіі статус бежанца або іншы тып абароны. 

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.