Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак памаліўся ля магілы святога Пятра
Святы Айцец
01.04.2013 19:24

У другой палове дня 1 красавіка Святы Айцец Францішак наведаў некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай. Там Пантыфік памаліўся ля магілы апостала Пятра.

Сучасная базыліка стаіць на месцы старой, пабудаванай у IV ст. У 1930-я гады археолагі раскапалі пад старой базылікай яшчэ адзін узровень і выявілі пахаванні I–IV стагоддзяў, размешчаныя вакол адной вялікай грабніцы, на якой знайшлі надпіс «Пётр тут». Гэта стала пацвярджэннем, што менавіта ў ёй пахаваны Першы з Апосталаў.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, папу Францішка суправаджаў падчас візіту архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра кардынал Анджэла Камастры.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.