Працоўная група Ватыкана наведала Бразілію для ўдакладнення праграмы ўдзелу Папы ў Дні моладзі |
24.04.2013 17:21 |
Працоўная група з Ватыкана наведала Рыа-дэ-Жанейра для ўдакладнення праграмы ўдзелу папы Францішка ў Сусветным дні моладзі. Альбэрто Гасбары, адказны за падрыхтоўку апостальскіх падарожжаў Святога Айца, даў добрую адзнаку працы і падзякаваў усім, хто прымае ўдзел у падрытоўцы візіту. Як інфармуе Ватыканскае радыё, дэлегацыя Апостальскай Сталіцы наведала месцы, дзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы ў рамках візіту Пантыфіка. Таксама адбылася сустрэча прадстаўнікоў Касцёла з бразільскімі ўладамі. (AG) |