Бразільскі іерарх: праграма Дня моладзі ў цэлым без зменаў з абраннем новага Папы |
26.03.2013 11:35 |
Абранне новага Пантыфіка не змяніла праграмы Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Зменяцца толькі, калі Папа дасць на гэта згоду, некаторыя падзеі, звязаныя з самім Касцёлам у Бразіліі, — паведаміў арцыбіскуп Арані Жуан Тэмпеста, які прабывае ў Апостальскай Сталіцы, каб узгадніць праграму візіту Святога Айца. «Думаю, што ўжо само імя Францішак з’яўляецца для моладзі пэўным пасланнем, — адзначыў іерарх, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Папа дасць моладзі дух убоства і шмат новых ініцыятыў, каб Касцёл мог быць маладым і ставіць Хрыста ў цэнтр свайго жыцця». (AG) |