Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект ватыканскага ведамства: Сусветны дзень моладзі значны для ўсёй Лацінскай Амерыкі
Рымская курыя
01.02.2013 10:41

Бразілія дынамічна рыхтуецца да прыняцця ўдзельнікаў Сусветнага дня моладзі, да якога засталося ўжо каля 6 месяцаў. «Гэтая падзея асабліва значная для ўсёй Лацінскай Амерыкі, дзе моладзь актыўна шукае сэнс і духоўнае вымярэнне жыцця», — падкрэсліў падчас сустрэчы з Папам прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Брас дэ Авіс.

Іерарх, які паходзіць з Бразіліі, заўважыў, што спачатку ўлады краіны не ацанілі належным чынам значэння Дня моладзі, канцэнтруючыся, у прыватнасці, на падрыхтоўцы да Алімпіяды. Аднак паступова яны зразумелі, што «два мільёны маладых людзей, якія прыбудуць у Рыа-дэ-Жанейра, — гэта падзея сусветнага маштабу».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, арганізатары Сусветнага дня моладзі мяркуюць, што большасць яго ўдзельнікаў складуць жыхары Лацінскай Амерыкі. Гэта можа мець вельмі вялікае значэнне, калі гаворка ідзе пра аднаўленне веры насельнікаў гэтай часткі свету, дзе пражывае амаль палова ўсіх католікаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме