Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Генеральнага сакратара епіскапату Польшчы біскупа Станіслава Будзіка арцыбіскупам Любліна. Да гэтага іерарх з’яўляўся дапаможным біскупам дыяцэзіі Тарнова.
Арцыбіскуп Будзік нарадзіўся ў 1952 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1977 г. Іерарх двойчы быў у Беларусі. Сёлета біскуп Станіслаў Будзік прымаў удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы.