Святы Айцец скіраваў на сустрэчу з вернікамі Сірыі кардынала Сара | | Друк | |
Святы Айцец |
07.11.2012 14:53 |
Пантыфік нагадаў, што «ў знак уласнай салідарнасці і салідарнасці ўсяго Касцёла з сірыйскім народам» хацеў адправіць дэлегацыю Сіноду Біскупаў у Дамаск (Сірыя). «На жаль, з-за розных абставінаў і падзей не ўдалося ажыццявіць гэтую ініцыятыву, як планавалася, і таму я вырашыў даручыць спецыяльную місію кардыналу Рабэру Сара», — сказаў Святы Айцец і дадаў, што з сённяшняга дня да 10 лістапада кардынал будзе знаходзіцца ў Ліване, дзе сустрэнецца з пастырамі і вернікамі Цэркваў, прысутных у Сірыі. Па словах Папы, кардынал Сара наведае таксама шматлікіх бежанцаў з гэтай краіны і правядзе нараду каталіцкіх дабрачынных установаў, якіх Апостальская Сталіца настойліва прасіла «аказаць дапамогу сірыйскаму народу ў межах і за межамі краіны для каардынацыі намаганняў». (AG) |