Папа падзякаваў удзельнікам «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска | | Друк | |
Святы Айцец |
29.01.2013 13:56 |
Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр». Перад пачаткам маніфестацыі ў Сан-Францыска благаслаўленні і словы прывітання Пантыфіка перадаў Апостальскі Нунцый у ЗША арцыбіскуп Карла Марыя Вігана. (AG) |