«Папа патэлефанаваў мне ўчора вечарам і запрасіў у госці» | | Друк | |
Святы Айцец |
15.05.2014 02:25 |
![]() Хуан Манака – прафесійны тэнісіст з Аргенціны. 54 ракетка свету па версіі АТР. Як перадае словы тэнісіста championat.com, аргенцінцу патэлефанаваў сам Пантыфік: «Ён патэлефанаваў мне ўчора вечарам і сказаў: "Хуан, ты знаходзішся ў Рыме, так што павінен заехаць да мяне ў госці". Насамрэч, мне было вельмі прыемна пабываць у Ватыкане і сустрэцца з Папам Рымскім. Убачыць яго так блізка — незвычайнае пачуццё. Усе аргенцінцы ганарацца тым, што Пантыфік родам з нашай краіны. Цяпер мяне перапаўняе любоў, якая дапаможа мне ў трэніроўках і матчах», — распавёў Хуан Манака. У маі 2013 года папа Францішак удзяліў аўдыенцыю іншаму аргенцінскаму тэнісісту Хуану-Марціну Дэль Потра. (JLS)
|