Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аргенцінскі тэнісіст Дэль Потра пра сустрэчу з Папам: гэта быў незабыўны момант
Святы Айцец
16.05.2013 12:27

Хуан-Марцін дэль Потра 15 мая сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане і ўручыў Пантыфіку тэнісную ракетку, якой ён перамог у фінале US Open-2009.

«Гэта быў неверагодны вопыт для мяне. Ніколі не забуду гэту сустрэчу. Я марыў сустрэцца з Папам, гэта была мара такога хлопца як я. І гэта быў незабыўны момант. Вельмі нерваваўся перад гэтай сустрэчай», — цытуе тэнісіста афіцыйны сайт Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP).

«Я хацеў сустрэцца з ім з таго моманту, як яго выбралі Папам. І мне пашчасціла гэта зрабіць. Папа гаварыў з аўдыторыяй, а пасля ўбачыў у натоўпе мяне і падняў вялікі палец. Што мяне здзівіла, ён пазнаў мяне. Мы гутарылі ўсяго некалькі секунд, але ён сказаў, што ведае, што я выступаю на турніры ў Рыме. Ён благаславіў мяне і пажадаў удачы. Я ў сваю чаргу падзякаваў яму за магчымасць паразмаўляць з ім і павіншаваў з пасадай Пантыфіка».

На сёння Хуан-Марцін дэль Потра ў рэйтынгу 52-тыдняў ATP займае сёмы радок і з'яўляецца першай ракеткай Аргенціны. За сваю прафесійную кар’еру аргентынец выйграў 14 ATP-турніраў у адзіночным разрадзе.

(JLS)




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.