| Сястра Крысціна Скучыя падарыла свой дыск Святому Айцу | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 11.12.2014 10:59 |
Сястра Крысціна Скучыя, пераможца конкурса «Голас Італіі», падарыла свой
дэбютны альбом Папу Францішку. Прыгожа загорнуты дыск яна ўручыла
Святому Айцу напрыканцы агульнай аўдыенцыі.Пра гэта перадае Польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. 25-гадовая ўршулянка з Італіі заўсёды падкрэслівае, што яна не збіраецца змяняць рэлігійнае жыццё на карысць кар'еры ў шоў-бізнэсе. Кантракт з Universal Records быў галоўнай узнагародай у конкурсе, у якім перамагла манахіня. (AYU) |