Кніга Папы Францішка для дзяцей выйдзе 1 сакавіка | Друк |
Святы Айцец
26.02.2016 10:00

Папа Францішак адказаў на 30 пытанняў, якія задалі дзеці, у сваёй кнізе, якая выйдзе ў свет 1 сакавіка.

Амерыканскае езуіцкае выдавецтва «Loyola Press» прапанавала ідэю кнігі Пантыфіку ў мінулым годзе. Пасля пазітыўнага адказу браты Папы па ордэне сабралі сотні пытанняў ад дзяцей усяго свету, як з каталіцкіх, так і з некаталіцкіх сем'яў.

Дзеці дасылалі і малюнкі, якія таксама ўвойдуць у кнігу пад назвай «Дарагі Папа Францішак».

«Так, гэта пытанні ад дзяцей, але яны вельмі, вельмі глыбокія. Святы Айцец шчыра казаў, што было неверагодна цяжка адказваць на гэтыя пытанні», — распавёў рэдактар кнігі айцец Павел Кэмпбел SJ.

Аляксандр Гелагаеў паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё 

 
© 2003-2025 Catholic.by