Папа здзейсніў нечаканы візіт у італьянскія кляштары | Друк |
Святы Айцец
10.08.2016 15:11

9 жніўня Папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у італьянскую правінцыю Рыеці. Падарожжа не было запланавана раней, яго можна назваць спантанным.

Пантыфіка суправаджаў мясцовы біскуп Даменіко Пампілі. Папа наведаў кляштар манахінь кангрэгацыі Выкуплення Найсвяцейшага Аблічча Пана Езуса Хрыста ў Карзолі і кляштар сясцёр францішканак святой Філіпы Марэры ў Борга-Сан-П’етро-дзі-Петрэла-Сальта.

Гэта не першы спантанны візіт Пантыфіка за летні перыяд гэтага года. 13 ліпеня Святы Айцец нечакана наведаў пасяджэнне Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якая дзейнічае ў рамках Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Папа Францішак з’явіўся на Віа дэла Канчыліяцыёнэ 1, на супрацьлеглым баку ад плошчы св. Пятра, да ўсеагульнага здзіўлення ўдзельнікаў нарады, і правёў з імі кароткую размову. Таксама адбылася доўгая гутарка Пантыфіка з сакратаром камісіі Гусманам Карыкіры Лекурам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by