Памерла Мар’яна Папялушка, маці бл. Ежы Папялушкі | Друк |
19.11.2013 15:17
Маці благаслаўлёнага Ежы Папялушкі Мар’яна Папялушка адышла ў вечнасць у Беластоку 19 лістапада. Ёй было 93 гады.

Яна нарадзілася на Беласточчыне, замуж выйшла ў 22 гады падчас вайны. Hарадзіла пецярых дзяцей, двое з якіх пазней страціла. Дачушку, якая не дажыла да двух гадоў і сына Ежы. Менавіта праз сына, польскага святара, які публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаючы ў абарону правоў чалавека ў камуністычнай Польшчы (за што і быў закатаваны), жанчына атрымала вядомасць.
 
Больш падрабязна >> 
 
 
(JLS) 
 
© 2003-2025 Catholic.by