Арцыбіскуп Оскар Рамэра стане апекуном Caritas Internationalis | | Друк | |
22.05.2015 13:57 |
Арцыбіскуп Оскар Арнульф Рамэра (1917-1980 гг.) быў забіты за тое, што паўстаў за праўду ў Сальвадоры. Іерарх быў супраць несправядлівасці і гвалту, што чыніла вайсковая хунта, і паклаў пачатак вызваленню Сальвадора ад дыктатуры. На працягу доўгага часу Каталіцкі Касцёл адмаўляў у беатыфікацыі арцыбіскупа Рамэра, паколькі лічыў, што ён падзяляў марксісцкі светапогляд, аднак у жніўні 2014 года Папа Францішак дазволіў працэс беатыфікацыі, а ўжо 3 лютага 2015 года прызнаў яго мучанікам. Нагадаем, што падчас гэтай асамблеі Caritas Internationalis таксама быў абраны яе новы кіраўнік — арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Антоніо Тагле, які змяніў папярэдніка — кардынала Оскара Радрыгеса Марадзьяга. (AYU) |