Ісламісты ў Францыі забілі каталіцкага святара падчас Імшы | | Друк | |
27.07.2016 11:20 |
Манахіню спрабавалі забіць тым жа спосабам: яна знаходзіцца ў цяжкім стане. Раненні атрымалі яшчэ два чалавекі. У ходзе штурму абодва злачынцы былі нейтралізаваны. Папа Францішак запэўніў суродзічаў і суайчыннікаў ахвяр у сваёй духоўнай і малітоўнай блізкасці і ўдзеле ў болю сем’яў, мясцовай парафіі і дыяцэзіі Руана. Пантыфік просіць міласэрнага Бога прыняць загінулага святара ў валадарства свайго святла і спакою. |