Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Звычайную нядзелю, Год А | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.02.2014 10:41

Каментарый да літургіі

“…Дзяліся з галодным хлебам сваім, пускай у дом бедных вандроўнікаў...”


Дабрыня і ўзаемадапамога кожнаму чалавеку - на гэта звяртае ўвагу сёння Пан праз кнігу прарока Ісаі. Хрысціяне - гэта людзі дзеяння перш за ўсё, бо ў дзеянні можа праяўляцца найбольш яскрава галоўная запаведзь любові - як найперш да Бога, так і да чалавека-бліжняга. Як Бог дзеяннем паказаў сваю любоў праз пасланне свайго Сына, так Сын працягнуў паказваць яе і прапанаваў нам рабіць тое ж. Праз любоў мы вяртаем падабенства Божае.

Каментарый да літургіі слова


“…Вы — соль зямлі…”


“Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”. У Евангеллі Езус звяртае ўвагу на дзеянні апосталаў. Цікава, што спачатку Ён кажа, “каб яны (людзі) бачылі ўчынкі”, а ўжо толькі потым “праслаўлялі Айца”. Для людзей, якія яшчэ не вераць, важна пабачыць сапраўднае хрысціянства ў веруючых, а ўжо потым самім прыйсці да веры.  

Малітва вернікаў


Шчырым сэрцам просім Пана нашага:

  • Адары нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету мудрасцю ў іх пастырскім служэнні.
  • Дадай уладам усіх краінаў разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту грамадзян.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, прысутных ля Твайго алтара, каб вучыліся быць сапраўднай соллю зямлі і святлом свету.


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs


 
© 2003-2024 Catholic.by