Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XIV Звычайную нядзелю, Год А (6 ліпеня) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
04.07.2014 16:54

Каментарый да літургіі

“Буду Цябе славіць, Бог і Валадар мой”

Езус прыйшоў на гэты свет, прынёсшы навучанне новае, якое перамяніла мысленне людзей. Прынёс Ён таксама і свой Божы Дух, якім надзяліў кожнага, хто паверыў. Атрымаўшы навучанне і моц Езуса Хрыста, чалавецтва крочыць далей з моцнай надзеяй: “калі жывяце паводле цела, то памрэце; а калі забіваеце Духам учынкі цялесныя, жыць будзеце”.

Папросім сёння Бога аб дары моцнай веры, каб пераадольваць спакусы гэтага свету Яго Духам.

Каментарый да літургіі слова

“Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям”


Дзеці… зазвычай у сучасным свеце людзі лічаць іх слабымі, тымі, якія не могуць існаваць без дапамогі іншых, адкрытымі да свету і г.д. На чалавечую думку, гэтыя якасці не павінен мець дарослы чалавек. Што меў на ўвазе Езус - дакладна ведае толькі Ён сам, але можам разважыць і мы. Магчыма, гэта шчырая любоў, якую дзеці даюць бацькам, іншым знаёмым і незнаёмым людзям. Магчыма, гэта слабасць і залежнасць ад бацькоў, дзеці гэта разумеюць… Айца нашага маем у небе, і сёння можам параўноўваць адносіны дзіцяці і бацькі, нас і Бога…

Малітва вернікаў

Адданымі сэрцамі просім Айца нашага Нябеснага:

- Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб мудра і аддана служылі Божаму люду.
- Падтрымай хрысціян, які пераследуюцца і вымушаны жыць у страху, няхай заўсёды адчуваюць Божую прысутнасць у сваім жыцці.
- Просім аб падтрымцы для краін, якія знаходзяцца ў цяжкім грамадзянскім становішчы, аб Тваёй волі для іх.
- Дадай веры, надзеі хворым і церпячым, каб мужна неслі свой крыж і адчувалі Божую любоў праз людзей добрай волі.
- Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
- Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб мы маглі шчыра кожнага дня называць Цябе Айцом.

Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

 
© 2003-2024 Catholic.by