Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Звычайную нядзелю (Год B) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
31.01.2015 23:17

Каментарый да літургіі

“Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя...”

Бог аздараўляе кожнага з нас, адкідваючы ўсе дрэнныя справы. Як убачым у першым чытанні, несапраўдныя прарокі адкінутыя Богам, тыя хто кажа няпраўду. Пан вучыць нас праз гэта шчырасці і сапраўднай веры. Шчырасці перад усім у дачыненні да Бога, у сэрцы сваім, а з гэтага і справядлівасці перад людзьмі. Варта крытычна глядзець на сваё жыццё і ўдасканальвацца ў кожнай справе, каб быць прынятымі Богам праўды.


Каментарый да літургіі слова

“…Народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло".

Бог праз свайго Сына прыйшоў даць людзям аздараўленне, каб кожны змог прыйсці і атрымаць ачышчэнне ад усіх дрэнных звычак, якія яго трымаюць. І калі жывеш у дрэнных схільнасцях, то пазбаўленне ад іх можа падавацца сапраўднай смерцю. Але, магчыма, варта паглядзець на гэта з іншага боку. Ці той, хто хоча нас ачысціць, не прапануе нам нешта лепшае, новае… жыццё?

Малітва вернікаў

Да Бога Усемагутнага, у Тройцы Адзінага, узнясём пакорныя малітвы:

- Молімся за Святы Касцёл, Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб адорвалі людзей сапраўднай надзеяй.
- Молімся за супакой і мірнае жыццё ва ўсім свеце.
- Молімся за ўсіх бяздомных, каб знайшлі годнае месца для жыцця і супакой у сэрцы.
- Молімся за сужэнцаў, каб шукалі ўмацаванне і падтрымку ў любові Божай.
- Молімся за нас, тут сабраных, каб штодзённае жыццё было для нас не марнасцю, але ўдасканаленнем і набліжэннем да Бога.

Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Рэгіна Атрашкевіч

Адноўлена 01.02.2015 22:05
 
© 2003-2024 Catholic.by