Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XX Звычайную нядзелю, Год В (16 жніўня) | Друк |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
13.08.2015 12:00

Каментарый да літургіі

Асноўная задача хрысціяніна - гэта малітва і любоў. Малітва, якая з’яўляецца размовай з Богам, які не саромеецца аддаць сваё жыццё для ўсіх людзей. Малітва ўмацоўвае нашы сэрцы і робіць іх здольнымі любіць Бога і бліжняга.

У гэтай Эўхарыстыі просім Пана, каб навучыў нас любіць так, як Ён палюбіў нас. Няхай Езус прыйдзе ў нашыя сэрцы, бо толькі Ён можа ачысціць іх ад неўпарадкаваных схільнасцяў, якія аддзяляюць нас ад Яго любові.

Каментарый да літургіі слова


Езус Хрыстус хоча нас карміць Словам Божым, якое мае такую ж сілу, як Яго Цела і  Кроў.

У Евангеллі мы зноў чуем заклік Езуса, каб трываць з Ім і ў Яго любові: “Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім”.

Няхай Слова Божае перамяняе нашыя сэрцы, каб яшчэ больш адкрыліся на Божую мудрасць і на Яго волю.

Малітва вернікаў

Богу, нашаму найлепшаму Айцу, які дае нам дары, неабходныя для дасягнення збаўлення, прадставім нашыя просьбы:

1. Ойча, просім Цябе, падтрымлівай сваёй ласкай Айца Святога Францішка і адары яго дарам мудрасці ў кіраванні Касцёлам. Цябе просім...
2. Паглядзі на пераследаваных хрысціян і дай ім здольнасць мужна вызнаваць веру. Цябе просім...
3. Адары дарам разважлівасці і разпазнання кіруючых дзяржавамі, каб з ахвярай служылі людзям. Цябе просім...
4. Адары ўсіх памерлых узнагародай за жыццё на зямлі - прабываннем у небе. Цябе просім...
5. Дай нам трывалую надзею пасярод выпрабаванняў, якія нясе жыццё. Цябе просім...

Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё, просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR


 
© 2003-2024 Catholic.by