|  Каментарый да літургіі 
 “…І малюся за тое, каб любоў вашая яшчэ больш узрастала...”
 
 Адвэнт, як ведаюць усе вернікі, – перыяд радаснага чакання прыйсця Збаўцы. Наш Збаўца ёсць любоўю. І, чакаючы Яго, такім чынам мы чакаем і ўдасканальваем гэтую цноту ў адносінах да свету, да ўсіх, хто ёсць навокал нас, а таксама ў дачыненні да сябе, бо, каб любіць усіх, трэба і да сябе ставіцца з любоўю і павагай.
 
 Каментарый да літургіі слова
 
 “…Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму…”
 
 Раўняць сцежкі. Што б гэта магло значыць у кантэксце хрысціянскага жыцця? Раўняць нешта, хутчэй за ўсё пагодзіцца кожны, – гэта ўдасканальваць штосьці да стану гладкага, нават дасканалага. Рабіць максімальна добрым, простым  і адкрытым сваё сэрца, – ці не гэта задача для нас? У прыгожае і шчырае сэрца Пану будзе магчымасць прыйсці значна хутчэй. Праз свае пастановы, удзел у Раратах і рэкалекцыях, а таксама праз асэнсаваную штодзённасць мы адкрываем яшчэ шырэйшую дарогу ў сваю душу на прыйсце Езуса.
 
 Малітва вернікаў
 
 У шчырай пакоры просім Бога нашага:
 
 
 Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб іх штодзённая цяжкая праца прыносіла добры плён у сэрцах вернікаў.За кіраўнікоў дзяржаў, каб мудра і сумленна ставіліся да сваіх абавязкаў.За дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць.За бацькоў, якія чакаюць нараджэння дзіцяці, каб былі клапатлівымі і адказнымі ў дачыненні не толькі да дабрабыту, але і да духоўнага выхавання ў сям’і.Падтрымай хворых, пашлі на іх шляху добрых і шчырых людзей.Дадай любові сем’ям, якія перажываюць цяжкасці, каб ніколі не страчвалі надзеі.Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб праз гэты Адвэнт яшчэ больш удасканальвалі цноту любові.
 Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.
 
 Рэгіна Рудкоўская
 
 
 |