| Лк 12, 8-12 | | Друк | |
| 17.10.2015 03:00 |
|
«Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць» У той час: Езус сказаў сваім вучням: Кожны, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся і Я перад анёламі Божымі. Кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а таму, хто блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе адпушчана. Калі вас прывядуць у сінагогі, і да кіраўнікоў, і да ўлады, не турбуйцеся, як або што адказваць, ці што гаварыць, бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць. |