Пятніца — дваццаць сёмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёэл 1, 13–15; 2, 1–2 Прыходзіць дзень Пана, дзень цемры і змроку Чытанне кнігі прарока Ёэля. Падперажыцеся і галасіце, святары,плачце слугі алтара. Уваходзьце і начуйце ў мешкавіне, слугі Бога майго, бо знікла з дому Бога вашага ахвяра некрывавая і з напояў. Абвясціце святы пост, склічце сход, збярыце старэйшын, усіх жыхароў краіны да дому Пана Бога вашага і заклікайце Пана. О, які дзень! Блізка дзень Пана, ён прыйдзе ад Усемагутнага, нібы спусташэнне. Затрубіце ў трубу на Сіёне, крычыце на гары Маёй святой, няхай спалохаюцца ўсе жыхары зямлі, бо прыходзіць дзень Пана, бо ён блізка. Дзень цемры і змроку, дзень воблачны і імглісты! Як світанне, разыходзіцца па гарах народ вялікі і моцны, якога не было спрадвеку, і пасля яго ўжо не будзе з пакалення ў пакаленне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 9 , 2–3. 6 і 16. 8–9 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пан будзе судзіць свет справядліва. 2. Буду дзякаваць Табе, Пане, усім сэрцам, * Рэфрэн: 6. Ты дакарыў народы і знішчыў бязбожніка, * Рэфрэн: 8. Але Пан трывае навекі, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 3, 7–14 Тыя, хто верыць, будуць благаслаўлёныя разам з верным Абрагамам Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Зразумейце, што тыя, хто верыць, гэта сыны Абрагама. І Пісанне, якое прадбачыла, што Бог праз веру апраўдае язычнікаў, ужо Абрагаму абвясціла добрую навіну: У табе благаслаўлёныя будуць усе народы. Таму тыя, хто верыць, будуць благаслаўлёныя разам з верным Абрагамам. А ўсе, хто спадзяецца на ўчынкі паводле Закону, знаходзяцца пад праклёнам, бо напісана: Пракляты кожны, хто не трымаецца ўсяго, што напісана ў кнізе Закону, каб чыніць гэта. А што дзякуючы Закону ніхто не апраўдваецца перад Богам, гэта відавочна, бо справядлівы вераю жыць будзе. Закон жа не з веры, але той, хто выконвае наказы, той жыць будзе дзякуючы ім. Хрыстус адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшы праклёнам за нас, бо напісана: Пракляты кожны, хто вісіць на дрэве, — каб благаслаўленне Абрагама праз Хрыста Езуса пашырылася на язычнікаў, каб мы атрымалі праз веру абяцанага Духа. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 5b) Рэфрэн: Пан вечна памятае пра свой запавет. 1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам * Рэфрэн: 3. Справа Ягоная — гэта хараство і веліч, * Рэфрэн: 5. Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 12, 31б–32 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон, — кажа Пан, — і Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 15–26 Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус выганяў злых духаў, казалі некаторыя з натоўпу: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба. Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае. Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных мясцінах, каб знайсці адпачынак, і, не знаходзячы, кажа: Вярнуся да свайго дому, адкуль выйшаў. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным. Тады ідзе і бярэ з сабою яшчэ сем духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там. І апошні стан гэтага чалавека становіцца горшым за папярэдні. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 23.09.2010 13:38 |