| Мк 1, 29-39 | | Друк | |
| 14.01.2015 03:00 |
|
«Аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы» У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і падняў яе, узяўшы за руку. І прайшла ў яе гарачка; і яна пачала служыць ім. Калі ж настаў вечар і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. І ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, кажуць Яму: Усе шукаюць Цябе. Ён кажа ім: Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў. І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў. |