| Мк 3, 31–35 | | Друк | |
| 27.01.2015 03:00 |
|
«Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці» У той час: Прыйшлі Маці Езуса і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе. Але Ён сказаў ім у адказ: Хто маці Мая і браты Мае? І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці. |