|
12.05.2015 03:00 |
|
«Калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас»
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Цяпер Я адыходжу да таго, хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: «Куды ідзеш?» Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае. Але Я кажу вам праўду: лепш для вас, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас. А калі адыду, пашлю Яго да вас. І калі Ён прыйдзе, пераканае свет наконт граху, справядлівасці і суда. Наконт граху, бо не вераць у Мяне. Наконт справядлівасці, бо іду да Айца і ўжо не ўбачыце Мяне. Наконт суда, бо князь гэтага свету ўжо асуджаны.
|