|
«Вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі»
У той час:
Сышліся разам да Езуса фарысеі і некаторыя з
кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. І ўбачылі, што некаторыя вучні
Ягоныя елі хлеб нячыстымі, гэта значыць, неабмытымі рукамі. Фарысеі ж і
ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль не памыюць
старанна рук. І вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і
яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыццё кубкаў, і збаноў, і
місаў, і лавак.
Тады пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, але ядуць хлеб нячыстымі рукамі?
Ён
адказаў ім: Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана:
Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрцы іх далёка ад Мяне. Але марна
пакланяюцца Мне, навучаючы вучэнню чалавечых запаведзяў. Бо вы пакінулі
запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі.
І сказаў ім:
Вы ўмела адхіляеце Божую запаведзь, каб захаваць сваю традыцыю. Бо
Майсей сказаў: Шануй бацьку свайго і маці сваю, — і: Хто зласловіць
бацьку ці маці, няхай памрэ смерцю. А вы гаворыце: Калі чалавек скажа
бацьку ці маці: Корбан, а гэта значыць, дарам ахвярным ёсць тое, чым я
мог бы дапамагчы, — то ўжо не дазваляеце яму зрабіць штосьці для бацькі
ці маці. Вы адхіляеце Божае слова вашай традыцыяй, якую перадалі. І
робіце шмат чаго падобнага да гэтага.
|