Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінск: канцэрт-акцыя «У абарону жыцця»
Анонсы
28.05.2010 12:55

 «Што з табою, векавая хрысціянская Еўропа? Законы тваіх дзяржаў абараняюць рэдкія віды раслін і жывёл, але ты так і не навучылася абараняць сваіх дзяцей», — адзначыў некалі латвійскі кардынал Яніс Пуятс.

Напярэдадні Дня абароны дзяцей, 29 мая 2010 г., ужо шосты год падрад у Мінску адбудзецца канцэрт «У абарону жыцця!». Яго асноўная мэта — выступіць у падтрымку самых безабаронных чалавечых істотаў — ненароджаных дзяцей. Канцэрт «У абарону жыцця!» адбудзецца а 17.00 у ДК МАЗ (ст. м. «Аўтазаводская»).

У першай частцы канцэрта адбудзецца ўручэнне дыпломаў і прызоў пераможцам конкурсу дзіцячага малюнка «Свет з марай», якое будзе суправаджацца яскравымі творчымі нумарамі, прэзентацыямі і тэматычнымі відэаролікамі.

У другім аддзяленні гледачоў чакае прэм’ера музычнага спектакля «Увага! Жыццё!», які з’яўляецца працягам гісторыі Кастуся і Ганны з мюзікла «Маё сэрца б’ецца». Маладыя, здольныя, напоўненыя жыццёвай энергіяй, на пачатку свайго сямейнага жыцця яны стаялі перад выбарам: дзіця ці кар’ера. Прайшоў час, і цяпер яны ўжо бацькі трох дачок. Але… гісторыя паўтараецца: іх старэйшая дачка Алёнка са сваім мужам Міхасём стаяць перад тым жа выбарам.

Ролі ў спектаклі выконваюць Павел і Ганна Харланчукі, а таксама ўдзельнікі рэп-групы «Сумленнае слова» і інш.

Спектакль «Увага! Жыццё!» — ад гумару да слёз, ад хіп-хопа да рэпа, ад рамантызму да графіці.

Падрабязная інфармацыя на інтэрнэт-сайце http://mirsmechtoi.org/savelife.html, а таксама па тэлефонах:

+375 29 125 77 35

+375 29 773 40 89

e-mail:  Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript  







 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.