Дапамажыце святому Мікалаю прыйсці да дзяцей |
Анонсы |
22.12.2011 12:21 |
Валанцёры хрысціянскага руху Святога Мікалая заахвочваюць да ўдзелу ў
дабрачыннай акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з яе ідэяй,
кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць
падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны выхаванцам з дзіцячых дамоў і дзецям з бедных сем’яў на свята Божага Нараджэння. Акрамя падарункаў вы можаце далучыцца да акцыі праз любыя іншыя ахвяраванні (напрыклад, грошы, сродкі гігіены, цацкі, салодкае, новыя цёплыя дзіцячыя шкарпэткі і інш.) Падарункі прымаюцца да 23 снежня. Калі вы маеце пытанні па правядзенні акцыі ці жадаеце прыняць у ёй удзел, можаце напісаць нам на
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
альбо звярнуцца па тэлефонах: +375 29 962 20 19, +375 29 299 72 41 а. Аляксандр. Жадаючыя могуць атрымаць электронны варыянт плаката акцыі і лісток практычных парадаў для яе правядзення. |