Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
|
У мінскім Чырвоным касцёле пройдзе выстава велікодных паштовак |
|
Анонсы
|
|
16.03.2014 12:01 |
|
18 сакавіка ў 11.00 у касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца адкрыццё выставы паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”. Серыя паштовак была падрыхтавана маладымі беларускімі дызайнерамі і мастакамі на велікодныя вершы Я. Коласа, Я. Купалы, Р. Барадуліна, Н. Арсенневай і інш. Экспазіцыя будзе знаходзіцца ў святыні да 23 сакавіка.
Падчас адкрыцця арганізатары распавядуць пра паштоўкі і гісторыю іх стварэння. Таксама наведвальнікі пачуюць пра тое, як правільна “чытаць” мастацкія творы.
У апошні дзень выставы, 23 сакавіка, пасля кожнай Імшы валанцёры каталіцкага партала grodnensis.by будуць чытаць вершы, якія былі выкарыстаны пры стварэнні паштовак.
Серыя выставаў “Вялікдзень з беларускай паэзіяй” пачалася літаратурным вечарам у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Экспазіцыі твораў ужо адбыліся ў гродзенскім і лідскім фарных касцёлах, да канца Вялікага посту выстава пройдзе ў некаторых парафіях і Музеі гісторыі рэлігіі Гродна. Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці беларусаў да паэзіі і традыцый Вялікадня.
Уваход вольны.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.