Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у Тракелях
Анонсы
10.07.2014 17:30

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці, дэвізам якіх будуць словы “А пад крыжам Маці стаяла”.

У санктуарыі Маці Божай у Тракелях ушаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Тракельскай. У 1994 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч пастанавіў адзначаць свята абраза Маці Божай Тракельскай у першую нядзелю ліпеня як дыяцэзіяльную ўрачыстасць.

Праграма ўрачыстасцяў

11 ліпеня

  • 21.00 – прывітанне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі;
  • 21.15 – канферэнцыя;
  • 22.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 23.00 – Крыжовы шлях вуліцамі Тракеляў.


12 ліпеня

  • 24.00 – Імша пастэрка;
  • 02.00 – Ружанец (балесная частка);
  • 03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
  • 04.00 – канцэрт;
  • 05.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 06.00 – спеў традыцыйных песень;
  • 07.00 – падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 07.30 – святая Імша пад кіраўніцтвам святароў новапрэзбітэраў і юбіляраў;
  • 08.30 – размова моладзі з біскупамі;
  • 09.30 – падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 10.00 – адпустовая Імша, развітанне з крыжам і абразом Сусветнага дня моладзі.


У праграме магчымы змены.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.