Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Святога Францішка запрашае на набажэнства «Transitus» |
Анонсы |
23.09.2014 13:18 |
3 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus». Набажэнства з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года. — Парафія Св. Францішка ва Уруччы знаходзіцца на этапе пачатку будовы ўласнага касцёла, таму часова мы молімся ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы, — расказаў Catholic.by адміністратар парафіі Св. Францішка а. Андрэй Букштан OFM Cap. «Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста. Пачатак набажэнства ў 19.00 (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.