Пяць дыяканаў прымуць у Гродне прэзбітэрскае пасвячэнне |
Анонсы
|
10.10.2014 15:42 |
8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне пяці дыяканам, выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Урачыстая Імша, падчас якой адбудзецца пасвячэнне, пачнецца ў 12.00.
За тыдзень да гэтага кандыдаты прымуць удзел у рэкалекцыях, мэтай якіх з’яўляецца іх непасрэдная падрыхтоўка да пасвячэння.
Новымі святарамі стануць:
— дыякан Аляксандр Вараб’ёў (парафія Св. Францішка Ксаверыя, Гродна) — дыякан Аляксандр Сямінскі (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы) — дыякан Дзмітрый Леўчык (парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак) — дыякан Павел Раманоўскі (парафія Св. Міхала Арханёла, Смаргонь) — дыякан Марэк Занеўскі (парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна).
Заахвочваем да малітвы за будучых святароў Касцёла на Гродзеншчыне, каб яны як найлепей падрыхтаваліся да гэтай важнай падзеі ў іх жыцці, а пасля пасвячэння рупліва служылі Богу і людзям, да якіх будуць пасланы.
(JM)
|