Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў ад мінскага Чырвонага касцёла
Анонсы
31.08.2016 22:50

У кожную першую суботу месяца ад Чырвонага касцёла адпраўляюцца аўтобусы з вернікамі да будслаўскай святыні з мэтай перапрашэння Маці Божай за знявагі, якія наносяць Ёй людзі. Чарговая пілігрымка адбудзецца 3 верасня.

13 мая 1917 г. Панна Марыя аб'явілася ў Фаціме траім дзецям. Яна прасіла іх, каб яны абвясцілі, што Маці Божая прыйдзе ў хвіліну смерці з ласкамі, патрэбнымі для збаўлення, да ўсіх тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме святую Камунію, прамовіць адзін Ружанец і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам з Марыяй будзе маліцца, каб перапрасіць Бога.

Многія задаюцца пытаннем, чаму менавіта пяць першых суботаў трэба перапрашаць Маці Божую. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і блюзнерстваў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі:

  1. Абраза Беззаганнага Зачацця
  2. Абраза Яе Дзявоцтва
  3. Абраза Яе Божага Мацярынства, калі прызнаюць Яе толькі як Маці чалавека
  4. Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Марыі
  5. Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах

Пілігрымаў суправаджае святар, які моліцца разам з імі. У аўтобусе вернікі моляцца літаніямі, Ружанцам, спяваюць духоўныя песні.

Праграма пілігрымкі:

  • прыезд у Будслаў (11.00). Магчымасць споведзі. Святая Імша.
  • (Імша праходзіць вельмі ўрачыста: чытаецца Евангелле, каментар да Божага слова, пілігрымы прыносяць да алтара дары: кветкі, ружанец, свечку, хлеб, плады зямлі, Святыя Дары.)
  • Ружанец перапрашэння да Маці Божай, у якім прымае ўдзел моладзь.
  • перапынак на абед і гарбату ў Доме пілігрыма
  • Вяночак да Божай Міласэрнасці (а 15-й гадзіне)
  • асвячэнне вады святаром
  • вяртанне ў Мінск

Па дарозе дадому вернікі дзякуюць Маці Божай за час, які правялі з Ёю і Яе сынам, а таксама даюць сведчанні, якія ўражанні засталіся ў іх сэрцах пасля гэтай вандроўкі.

Ад'езд а 8-й гадзіне раніцы ад мінскага Чырвонага касцёла.

Запісацца можна ў сакрыстыі Чырвонага касцёла і па тэлефонах:

+ 375 29 246 62 97 ці  + 375 25 618 17 50 Уладзімір Вайцяховіч
+ 375 29 557 08 27 Анастасія-Алена Блусянкова
+ 375 33 337 44 95 Ірына Жук

Кошт для дарослых — 12 бел. руб., для дзяцей — ахвяраванне.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.