Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно» |
Анонсы
|
23.03.2017 10:02 |
Раней выстаўка з дапоўненнай экспазіцыяй экспанавалася напрыканцы 2016 года ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтым разам аўтар прысвячае яе перыяду Вялікага посту.
«Менавіта цяпер, гэты час з’ўляецца асаблівым для кожнага з нас. Час унутранага разважання над сваім Жыццём, роздумам над Жыццём Збавіцеля і яго словамі. Крыжовы шлях Езуса Хрыста яшчэ раз нагадвае нам пра вернасць Богу-Айцу і свой давер Яму. А пілігрымка — нібыта сімвал крыжовага шляху кожнага з нас са сваімі пакутамі і пераасэнсаваннем свайго існавання на Зямлі», — падзяліўся фатограф. 
Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы «Размеркаванай галерэі “Фотамастацтва”», а таксама мінскага касцёла святых Сымона і Алены.
Пазнаёміца з сюжэтамі пілігрымак можна з 25 скавіка па 25 красавіка ў галерэі «Дом кіно» (г. Мінск, вул. Талбухіна 18). Усе жадаючыя змогуць пакінуць свае водгукі і ўражанні. У мінулым годзе фотавыстаўка была паказана ў касцёле святых Сымона і Алены, у Будславе падчас урачыстасцяў, а таксама ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Жодзішкі.
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.