Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Стала вядома праграма МСМ у Івянцы (+электронная рэгістрацыя)
Анонсы
30.05.2017 11:27

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Для ўдзелу ў МСМ неабходна папярэдняя рэгістрацыя, якая магчыма таксама ў электронным варыянце.

З сабою трэба мець палатку, карымат, сродкі асабістай гігіены. У палатачным гарадку будзе арганізавана гарачая вада, удзельнікі МСМ змогуць прыняць душ.

Праграма мерапрыемстваў:

28 ліпеня, пятніца

  • 13.00 – 17.00 — заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў. Засяленне ў палатачным гарадку
  • 14.00 — абед
  • 17.30 — падрыхтоўка да сятой Імшы і магчымасць споведзі
  • 18.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — Крыжовы шлях
  • 21.30 – 00.00 — Марыйнае чуванне (Ружанец, акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы, працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай)


29 ліпеня, субота

  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — сняданак
  • 09.45 — ранішняя размінка
  • 10.00 – 12.00 — канферэнцыя на тэму фацімскіх аб’яўленняў (Ян Будзяшак)
    Ян Будзяшак — вядомы польскі джазмен, перкусіст, евангелізатар, пісьменнік, арганізатар маштабных канцэртаў праслаўлення «Jednego Serca, Jednego Ducha».
  • 11.00 – 11.20 — перапынак
  • 12.00 — майстар-класы (на выбар)
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — каталіцкая інтэлектуальная гульня «КІнГ»
  • 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
  • 18.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 19.00 — вячэра
  • 21.00 – 23.30 — канцэртная праграма (заключны канцэрт «Музычнай Майстэрні», выступ францішканскага семінарыйнага гурта «Pokój i dobro»)

30 ліпеня, нядзеля

  • 08.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 08.30 — сняданак
  • 09.30 — падрыхтоўка да святой Імшы і магчымасць споведзі
  • 10.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі), урачысты акт аддання Найсвяцейшай Панне Марыі
  • 12.00 — абед. Ад’езд удзельнікаў

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.