Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як стаць святаром: семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдатаў
Анонсы
05.06.2017 12:00

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдытаў. Паступленне на 2017/2018 навучальны год будзе праходзіць у два туры. Уступныя экзамены — 10 ліпеня і 7 жніўня.

Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады — вывучэнню пераважна прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны адзін год літургічна-душпастырскай практыкі пры парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння.

Спіс дакументаў для паступлення:

  1. уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  2. аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
  3. атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  4. пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  5. пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  6. пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  7. характарыстыка ад пробашча
  8. медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  9. пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  10. ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  11. 4 фотаздымкі (3х4 см)

Экзаменацыйны іспыт, які будзе праходзіць 10 ліпеня і 7 жніўня, распачынаецца ў 10.00 (ёсць магчымасць начлегу). Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Больш інфармацыі пра гродзенскую семінарыю — на афіцыйнай старонцы ўстановы:
wsd.grodnensis.by   

Прыём дакументаў праходзіць у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе:

Адрас:
Гродна 230025
вул. Парыжскай Камуны, 1
Вышэйшая духоўная семінарыя

Е-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Тэлефон:
8 (0152) 77-02-34

Кс. д-р Раман Рачко, рэктар
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.