Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі
Анонсы
10.07.2017 11:28

Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай 14-15 ліпеня пройдуць у кармэліцкай парафіі ў Мядзелі.

Вернікі парафіі разам з супольнасцю кармэлітаў босых запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.

Падчас візіта кардынала Крыстафа Шонбарна на мядзельскую Кальварыю, 2016 г./Віталій Палінеўскі, catholic.by

Праграма ўрачыстасці:

14 ліпеня:

  • 18. 00 – св. Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
  • 19.00 – Набажэнства Крыжовага шляху на Мядзельскай Кальварыі. Пачатак – каля ўваходнай Брамы прабачэння

15 ліпеня:

  • 09. 00 – св. Імша ў касцёле
  • 09.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 11.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 12.00 – адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць а. Бернард Радзік OCD, пробашч парафіі Св. Андрэя, Апостала ў Нарачы. Гамілію прамовіць а. Аляксандр Стока OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.

(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.