Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Анжэла Мэрычы, панна
Нарадзілася 1 сакавіка 1474 г. у невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 г. здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.

У 1535 г Анжэла Мэрычы заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону уршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам. Памерла 27 студзеня 1540 г. у Брэшыі (Італія), дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Святая Анжэла Мэрычы належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часу.

Успамін: 27 студзеня
Адноўлена 15.07.2009 17:41
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.