Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Леў Вялікі, папа і доктар Касцёла
Святы Леў Вялікі, папа і доктар КасцёлаСвяты Леў Вялікі паходзіў з Тасканы (Італія), але дата яго нараджэння дакладна невядома. Ён быў архідыяканам Папы Цэлестына І, а 29 верасня 440 г. сам быў абраны наступнікам святога Пятра. Як кіраўнік Касцёла ён быў непахісным абаронцам праўдзівай веры ад шматлікіх ерасяў, распаўсюджаных у тыя часы, а таксама адстойваў вучэнне пра Боскую і чалавечую натуры, з’яднаныя ў асобе Езуса Хрыста, палемізуючы ў гэтым пытанні з хрысціянскім Усходам. На славутым Халцэдонскім Саборы 451 г. Папу Льва падтрымалі ўсе прадстаўнікі Касцёла. Праз год пасля Сабору Леў Вялікі абараніў Рым ад нападу гунаў, выехаўшы насустрач іх правадыру Атылу.

Існуе паданне пра тое, што Атыла, каб напалохаць Папу, сказаў: «Я — біч Божы». «А я — леў Божы», — адказаў Папа, і правадыр варвараў, які не чакаў такой адвагі, адступіў ад Вечнага Горада. Калі праз тры гады на Рым напалі вандалы, Леў Вялікі не даў ім спаліць горад і знішчыць яго жыхароў, і таму людзі лічылі яго героем і святым. Леў Вялікі памёр у Рыме 10 лістапада 461 г. і першым з Папаў быў пахаваны ў базыліцы святога Пятра. Яго пантыфікат узняў аўтарытэт папства да найвышэйшай ступені. Святы Леў — адзін з нямногіх Папаў, якіх Касцёл ушанаваў эпітэтам «Вялікі».

Успамін: 10 лістапада
Адноўлена 15.07.2009 17:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.