З нагоды гадавіны распачацця малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе міжканфесійная малітва за Беларусь.
Малітва пачнецца ў 19.30 пасля святой Імшы. У малітве прымуць удзел каталіцкія, праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі, якія ўдзельнічаюць у кругласутачнай малітве за Беларусь. Запрашаюцца таксама ўсе ахвотныя.
Даведка:
«Няспынная малітва за Беларусь» пачалася 12 красавіка 2015 г., нядзелю Божай Міласэрнасці. Кожную гадзіну тыдня — і дзённую, і начную — было вырашана праводзіць у малітве. Кожны абірае сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму.
Большасць удзельнікаў малітоўнай ініцыятывы — студэнцкая і працоўная моладзь. Пра некаторых з іх можна прачытаць на нашай старонцы ў матэрыялах «Няспынная малітва за Беларусь — знаёмства з удзельнікамі ініцыятывы», якія рыхтуе Вольга Севярынец, адна з ініцыятараў і каардынатараў акцыі.
Да акцыі можна далучыцца кожнаму ахвотнаму. 
Гадзіны, якія ўжо занятыя і яшчэ вольныя, можна паглядзець тут»»
Матэрыялы на гэтую тэму: (AYU)
|