Адбылася Імша ў 30-ы дзень пасля смерці кс. Яна Занеўскага | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.07.2015 12:36

Вечарам 6 ліпеня ў парафіяльным касцёле ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя) адбылася святая Імша за кс. Яна Занеўскага ў 30-ы дзень ягонага адыходу да Пана.

Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Удзел у ёй таксама прынялі святары дэканата Гродна–захад, святары з сям'і Занеўскіх - кс. Юзаф Занеўскі SDB, кс. Марэк Занеўскі, парафіяне і знаёмыя кс. Яна.

алавечае жыццё перад Панам вымяраецца не гадамі, але ўчынкамі, поўнымі любові, і немагчыма абараніцца ад смерці ці хваробы праз слёзы смутку - толькі праз радасць дапамогчы іншым даведацца пра Пана. А гэтага ў святарскім жыцці ксяндза Яна было шмат, дастаткова, каб стаць перад Панам без страху. Вось чаму дзякуем за сына, брата і святара і молімся за хрысціяніна: "Вечны супакой дай яму, Пане", - сказаў у гаміліі біскуп Юзаф Станеўскі.

На заканчэнне літургіі новы пробашч парафіі кс. Тадэвуш Крыштопік падзякаваў усім за малітву і салідарнасць.

Ксёндз Ян Занеўскі адышоў у вечнасць 6 чэрвеня. Урачыстасці яго пахавання адбыліся 10 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.

Кс. Ян Рaдзюк (АлГ) 

 
© 2003-2025 Catholic.by