«Якога колеру радасць?» Адкажа мастацкая выстава ў Мінску | Друк |
Грамадства
22.05.2012 11:54

«Якога колеру радасць?» — адказ на гэтае пытанне падкажуць маладыя мастачкі 11-гадовыя сёстры-двайняты Юлія і Алена Стэфняк. Адкрыццё аднайменнай выставы адбудзецца ў Мінску 22 мая ў 18.00 у Галерэі Шчамялёва (прт. Ракасоўскага, 49).

Дзяўчаты могуць падзяліцца сваёй радасцю, якую выражаюць у карцінах, у вырабах з саломы, кары дрэў, шматочкаў скуры, тканіны. Юля нарадзілася з парушэннем апорна-рухальнага апарату і рухаецца на інваліднай калясцы. Спачатку яе складана было навучыць нават трымаць лыжку ў руцэ, а цяпер творам яе рук можна толькі пазайздросціць.

Выстава — гэта магчымасць самавыражэння і падняцця матывацыі дзяцей. Сваімі працамі дзяўчаты хочуць паказаць, што ў кожнага ёсць радасць, нават калі ты ў нечым абмежаваны. Праз творчасць дзеці выражаюць сваё жаданне таго, каб радасць жыцця была ў кожнага свая, і каб усе ўмелі дарыць гэтую радасць іншым людзям.  

У маі 2009 г. працы дзяўчат выстаўляліся ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены ў межах выставы прац дзяцей з парушэннем апорна-рухальнага апарату грамадскага аб’яднання «Адкрыццё».

Шчыра запрашаем!

Фотарэпартаж з мінулагодняй выставы Моладзевага грамадскага аб’яднання «Адкрыццё». Сярод аўтараў прац — Юлія і Алена Стэфняк.

 
© 2003-2024 Catholic.by