У Бэтлееме запалілі святло міру | | Друк | |
28.11.2012 14:06 |
Праўда, як адзначае Ватыканскае радыё, звычайна агонь запальвала дзіця з Верхняй Аўстрыі, якое адзначылася асаблівым удзелам у дабрачынных ініцыятывах. У гэтым годзе традыцыя была перапынена. Тым не менш, сёлета «Бэтлеемскае святло» зноў прыбудзе ў Аўстрыю, адкуль адправіцца па Еўропе. Упершыню «Бэтлеемскае святло міру» было запалена ў 1986 г. Гэтую цудоўную перадкалядную традыцыю — распасюджванне Бэтлеемскага агню — распачалі ў 1986 г. у аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты. |