Нядзельнае казанне: 16 кастрычніка — ХХІХ Звычайная нядзеля, Год А | | Друк | |
Нядзельнае казанне |
11.10.2011 07:57 |
1 чыт. Іс 45, 1. 4-6; Пс 96(95), 1 і 3. 4-5. 7-8. 9-10а і 10c. 2 чыт. 1 Тэс 1, 1-5b. Ев. Мц 22, 15-21.
Хрысціяне павінны адзначацца тым, што даюць шанс і іншым поглядам. Калі мы яшчэ раз свядома прыгледзімся да іншага боку, нам будзе дадзены новы погляд. Некаторыя ж такім чынам самі распачалі альтэрнатыўны стыль жыцця. Кожны чалавек бачыць свет ці іншага чалавека праз свае акуляры. У некаторых яны ружовыя, у іншых заўсёды цёмныя. Спосаб успрымання выяўляе нашыя адносіны да іншага. Англічане, калі кажуць «time is money», а амерыканцы называюць грошы неабходным фундаментам у жыцці («the bottom line»), тым самым выдаюць тое, што адбываецца «за іх акулярамі». (…) Для многіх погляды на жыццё акрэсліваюць грошы, а не Бог. І надзею яны ўскладаюць на грошы, а не на Бога.
Фарысеі праз сваё пытанне пра падатак хацелі паставіць на Езуса пастку. Па-першае, яны хочуць прымусіць Яго даць небяспечны адказ: Ён супраць прадпісанага падатку і проціпастаўляецца рымскім акупацыйным уладам. Сказаўшы сваё меркаванне адносна падатку, Ён расчаруе людзей, якія зведваюць з боку рымлянаў непаразуменні, эксплуатацыю і прыгнёт. Якім бы не быў адказ Езуса, Яго ворагі будуць мець падставу, каб так ці іначай выдаць Яго.
У нашым жыцці вырашае цэзар, дзяржава, грошы ці мы можам даверыць яго Богу? Гэта важнае пытанне сённяшняга дня. Хто аддасць сябе Богу, той зможа аддаць цэзару і дзяржаве тое, што ім належыць. У гэтым значэнні хрысціяне могуць быць вельмі добрымі, нават калі адначасова будуць крытычнымі грамадзянамі. Хто прызнае Бога адпраўным пунктам у жыцці, той зможа карыстацца грашыма і не згубіцца ні ў прагненні выгады, ні ў каштоўнасцях гэтага свету. «Каб меў заўсёды ў партфелі на капейку больш, чым патрабуеш!» — гэтае ірландскае пажаданне выражае ўсю сутнасць справы. Не трэба больш. Чаму? Хто мае больш, на таго хутчэй навальваюцца клопаты. І ўжо не адпускаюць яго. Аднак паўтаруся, што ў словах Езуса не ідзе гаворкі пра грошы. Гаворка ідзе пра адкрытасць на Бога. Выраз «аддайце Божае Богу» я разумею наступным чынам: аддайце ўрэшце Богу прастору, якая Яму належыць. «Бог праяўляецца праз нас і ў нас, але не аб’яўляецца нам» (Richard Rohr). Калі мы выбіраем паміж грашыма, а значыць паміж тым, што матэрыяльнае, і Богам, мы мусім пазбыцца пераканання, што Бог недзе звонку нас, па-за намі. (…) Святое Пісанне кажа: Бог з’яўляецца нашым «bottom line», фундаментам нашага жыцця.
Няхай Бог благаславіць і дасць вам новыя вочы, каб вы ўбачылі добрае ў свеце.
|
Адноўлена 22.09.2011 16:04 |