ХХIX Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 45, 1. 4–6 Я трымаю моцна правіцу Кіра, каб пакарыць перад абліччам Ягоным народы Чытанне кнігі прарока Ісаі. Я трымаю моцна ягоную правіцу, каб пакарыць перад абліччам ягоным народы і развязаць паясы каралёў, каб адчыніць перад ім дзверы; каб брамы не былі зачыненымі. Дзеля слугі майго Якуба і Ізраэля, выбранніка майго, я назваў цябе імем тваім; Я даў табе ганаровае імя, хоць ты і не ведаў Мяне. Я — Пан, і няма іншага. Апроч Мяне няма бога. Я падперазаў цябе, хоць ты не ведаў Мяне, каб даведаліся ад усходу сонца і да захаду, што няма нікога апроч Мяне. Я — Пан, і няма іншага. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1 і 3. 4–5. 7–8. 9–10а і c (Р.: 7b) Рэфрэн: Аддайце Пану славу і моц. 5. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 4. Бо вялікі Пан і вельмі праслаўлены, * Рэфрэн: 7. Аддайце Пану, плямёны народаў, * Рэфрэн: 9. Пакланіцеся Пану ў велічнай святыні. * Рэфрэн: 1 Тэс 1, 1–5b Памятаючы пра вашую справу веры і клопат любові, і пра цярплівую надзею Чытанне Перашага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Павел і Сілуан, і Цімафей да Касцёла Тэсаланікійцаў у Богу Айцу і Пану, Езусе Хрысце; ласка вам і спакой. За ўсіх вас заўсёды дзякуем Богу, узгадваючы вас у малітвах нашых, няспынна памятаючы пра вашую справу веры і клопат любові, і пра цярплівую надзею на Пана нашага Езуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым, ведаючы, умілаваныя Богам браты, пра выбранне вашае. Бо нашае Евангелле не было да вас толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу, і ў поўнай перакананасці. Гэта слова Божае. Флп 2, 15d. 16a Ззяеце, нібы светачы, у свеце,трымаючы слова жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 15–21 Аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на словах. I пасылаюць да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб сказалі: Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва навучаеш і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на асобу чалавека. Таму скажы нам: Як Табе здаецца, ці належыць даваць падатак цэзару, ці не? Але Езус, ведаючы зласлівасць іхнюю, сказаў: Што выпрабоўваеце Мяне, крывадушныя? Пакажыце Мне падатковую манету. Яны прынеслі Яму дынар. І кажа ім: Чыя гэта выява і надпіс? Кажуць Яму: Цэзара. Тады кажа ім: Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 23.09.2010 15:39 |