Мк 4, 21-25 | Друк |
29.01.2015 03:00

«Для таго прыносіцца светач, каб паставіць яго на падсвечніку. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана»

У той час:

Езус сказаў народу: Ці для таго прыносіцца светач, каб паставіць яго пад кош або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на падсвечніку? Бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і няма нічога таемнага, што б не выявілася. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

І сказаў ім: Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена. Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае.

 
© 2003-2026 Catholic.by