|
«Як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе іх, так і Сын ажыўляе тых, каго хоча»
У той час: Езус адказаў юдэям: Айцец Мой дзейнічае дагэтуль, і Я дзейнічаю. За гэта юдэі яшчэ больш намагаліся забіць Яго, бо Ён не толькі парушаў шабат, але таксама называў Бога ўласным Айцом, робячы сябе роўным Богу. Тады Езус сказаў ім у адказ: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын нічога не можа рабіць сам ад сябе, калі не ўбачыць Айца, які робіць. Бо што робіць Ён, тое і Сын робіць падобным чынам. Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што сам робіць, і пакажа Яму справы большыя, чым гэта, каб вы дзівіліся. Бо, як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе іх, так і Сын ажыўляе тых, каго хоча. Бо Айцец нікога не судзіць, але ўвесь суд аддаў Сыну, каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, той не шануе Айца, які паслаў Яго...
|