Серада — чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 12, 4–7. 11–15 Каго Пан любіць, таго і карае Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Вы яшчэ не змагаліся аж да крыві, ваюючы супраць граху, і забыліся пра заахвочванне, якое кажа вам, як сынам: Сыне мой, не пагарджай пакараннем Пана і не падай духам, калі Ён дакарае цябе. Бо каго Пан любіць, таго і карае, і б’е кожнага, каго прымае як сына. Будзьце цярплівыя да пакаранняў. Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Ці ж ёсць такі сын, якога б не караў бацька? Цяпер усялякая пакаранне здаецца не радасцю, а смуткам. Але пазней яно прынясе мірны плён справядлівасці тым, каго выхоўвала. Таму выпрастайце вашы апаўшыя рукі і аслаблыя калені. Рабіце простыя сцежкі нагамі вашымі, каб кульгавы не збочыў, але каб выздаравеў. Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці, без якой ніхто не ўбачыць Пана. Сачыце, каб ніхто не быў пазбаўлены Божай ласкі, каб які-небудзь горкі корань, што расце ўверх, не разросся і не апаганіў многіх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 13–14. 17–18а (Р.: пар. 17) Рэфрэн: Ласка Пана з тымі, хто Яго баіцца. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 13. Як літуецца бацька над сынамі, * Рэфрэн: 17. Міласэрнасць Пана спрадвеку * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 24, 2. 9–17 Гэта я зграшыў, а гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Кароль Давід сказаў Ёаву, кіраўніку войска, які быў з ім: Прайдзі ўсе плямёны Ізраэля ад Дану да Бээр-Шэбы і палічы народ, каб мне ведаць колькасць яго. І Ёаў даў каралю лічбу перапісанага народу. Было ў Ізраэлі восемсот тысяч моцных мужоў, якія маглі выцягнуць меч, а юдэяў было пяцьсот тысяч чалавек. Усхвалявалася сэрца Давіда пасля таго, як ён палічыў народ. І сказаў Давід Пану: Вельмі зграшыў я, калі зрабіў гэта, але цяпер, Пане, даруй беззаконне свайго слугі, бо я паступіў неразумна. На наступны дзень раніцай, калі Давід устаў, Пан скіраваў слова да прарока па імені Гад, празорцы Давіда: Ідзі і скажы Давіду, што так кажа Пан: Я дам табе тры магчымасці. Выберы сабе адну з іх, і Я ўчыню табе тое. Гад прыйшоў да Давіда і абвясціў яму, кажучы: Або на сем гадоў прыйдзе на зямлю тваю голад, або тры месяцы ты будзеш ўцякаць ад сваіх ворагаў, а яны будуць пераследаваць цябе, або хочаш, каб тры дні была пошасць на тваёй зямлі? Падумай і вырашы, што мне сказаць таму, хто паслаў мяне. Давід адказаў Гаду: Мне вельмі цяжка. Але лепш мне патрапіць у рукі Пана, бо вялікая міласэрнасць Яго, чым патрапіць у рукі людзей. Тады Пан паслаў пошасць на Ізраэль ад раніцы да прызначанага часу. І памерла з людзей ад Дану да Бэршэбы семдзесят тысяч чалавек. Калі анёл працягнуў руку над Ерузалемам, каб знішчыць яго, Пан злітаваўся над бядою і сказаў Анёлу, які знішчаў людзей: Хопіць, стрымай руку сваю. Анёл Пана быў тады каля току Араўна Евусіты. Калі Давід убачыў Анёла, які знішчаў народ, сказаў Пану: Гэта я зграшыў, я ўчыніў зло, а гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Няхай твая рука звернецца супраць мяне і супраць дому айца майго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 32 (31), 1–2. 5. 6. 7 (Р.: пар. 5c) Рэфрэн: Даруй мне, Пане, віну граху майго. Рэфрэн: 5. Я вызнаў Табе грэх мой * Рэфрэн: 6. Таму будзе маліцца да Цябе кожны праведнік * Рэфрэн: 7. Ты — мая абарона, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, —Ян 10, 27 і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 1–6 Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім. А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родных, і ў доме сваім. Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іхняму бязвер’ю. І хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.01.2010 16:25 |