Ян 13, 21-33. 36-38 | Друк |
31.03.2015 03:00

«Адзін з вас Мяне выдасць... Певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне»

У той час, калі Езус быў са сваімі вучнямі, моцна ўзрушыўся і засведчыў, кажучы: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас Мяне выдасць. Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа.

Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса. Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб ён даведаўся, хто гэта можа быць, пра каго Ён кажа. Той жа прыпаў да грудзей Езуса і спытаў: Пане, хто гэта?

Езус адказаў: Той, каму Я намачу і падам кавалак хлеба. І намачыў кавалак, і падаў яго Юдзе Сымонаваму Іскарыёту. І пасля спажыцця кавалка ўвайшоў у яго д’ябал...

 
© 2003-2026 Catholic.by